Новы хірургічны корпус з'явіцца ў навукова-практычным цэнтры хірургіі і транспланталогіі

22 мая 2019
У палатах гэтай бальніцы можна сустрэць пацыентаў з самых розных краін. За 10 гадоў экспарт паслуг вырас у 42 разы. Толькі ў 2018 годзе на ім зарабілі 7 з паловай мільёнаў долараў. Як развіваецца адна з самых знакамітых клінік па трансплантацыі ў свеце, раскажа  Юлія Грызунт.

Адна з самых складаных пацыентак цэнтра трансплантацыі - Сецука Накамура - ужо два месяцы ляжыць у рэанімацыі і,  нарэшце,  сёння японку пераводзяць у звычайную палату. Жанчына перажыла дзве трансплантацыі печані. Адну - на радзіме. Але орган не прыжыўся. Рэтрансплантацыю  вырашыла рабіць у нас. Зараз Накамура ў бадзёрым настроі і нават падзялілася з журналістамі сваім самым патаемным жаданнем. У сценах цэнтра трансплантацыі можна пачуць самыя розныя мовы свету. За 10 гадоў экспарт паслуг вырас у 42 разы. Толькі ў 2018 годзе  на ім зарабілі 7 з паловай мільёнаў долараў. 

Паводле слоў  саміх замежнікаў, у нашу краіну яны едуць па найноўшыя тэхналогіі сусветнага ўзроўню. Напрыклад, нядаўна тут з'явіўся першы ў Беларусі апарат для захавання і "аздараўлення" донарскіх органаў.

Прылада дазваляе захоўваць іх да 14 гадзін. А галоўнае, чысціць орган ад бактэрый, што дазваляе хутчэй адысці ад складанай аперацыі і мінімізаваць ускладненні. 

Дзмітрый Федарук, урач-хірург Мінскага НПР хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі: "У свеце парадку 6 кампаній ствараюць і распрацоўваюць такія прылады. Ва ўсіх ёсць свае нюансы,  і вось мы спрабуем на аснове свайго вопыту і сусветнага вопыту стварыць прыладу, якая б  нівелявала ўсе магчымыя недахопы".

Беларуская медыцына за апошні час зрабіла вялізны крок наперад. Аб гэтым сведчаць і сусветныя рэйтынгі. У краіне правялі мадэрнізацыю ўсіх звёнаў аховы здароўя. Штогод з'яўляюцца новыя віды дыягностыкі. А гэта тысячы выратаваных жыццяў. На такія інвестыцыі ў здароўе беларусаў краіна не пашкадуе ніякіх,  нават самых вялікіх грошай. На гэтым зрабіў асаблівы акцэнт Кіраўнік дзяржавы ў сваім нядаўнім Пасланні да народа і парламента. 

А 4 месяцы назад маленькага беларуса нарадзіла жанчына, якая перажыла мультытрансплантацыю  печані і ныркі. Сёння Беларусь удзельнічае ў праекце планетарнага маштабу, які можа стаць новай эпохай у трансплантацыі.

Алег Румо, дырэктар Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі: "Мы вывучаем магчымасць выкарыстання органаў жывёл, у прыватнасці, свінней, для таго, каб выкарыстоўваць  гэтыя органы вызначаны час, пакуль мы атрымаем чалавечы орган для трансплантацыі. Гэта вельмі сур'ёзныя генетычныя даследаванні. Гэта працы, якія ў сусветным маштабе з'яўляюцца топам".

 

Па вопыт беларускіх трансплантолагаў прыязджаюць спецыялісты з розных краін. Напрыклад, зараз гэта дактары з Грузіі і Арменіі. Толькі сёлета медыкі выканалі 6 трансплантацый ныркі і печані за мяжой. А ў найбліжэйшы час Мінскі НПЦ стане яшчэ большым і сучасным. 

Да сярэдзіны 2021 года тут з'явіцца новы хірургічны комплекс на 170 ложкаў. Гэта будзе універсальная бальніца, дзе змогуць праводзіць любыя ўмяшанні - ад пластычных да найскладанейшых мультутрансплантацый. Таксама  ў пералік паслуг увойдуць эна-, кардыё- і анкааперацыі.

У планах - будаўніцтва цэнтра гематалогіі. Зрэшты, зусім хутка жыхарам невялікіх гарадоў не прыйдзецца ехаць у сталіцу або абласныя цэнтры, каб перасадзіць сэрца або печань. Сёння ў краіне распрацоўваюць новую канцэпцыю развіцця хірургічнай дапамогі. У адпаведнасці з якой, у кожнай вобласці будуць створаны міжраённыя цэнтры па трансплантацыі. Дзе будзе не толькі самае сучаснае абсталяванне, але і спецыялісты сусветнага ўзроўню.