У мінскім таксі скарыстаную батарэйку прымуць у якасці дадатковай валюты

15 января 2020
Адзін акумулятар - адзін бясплатны кіламетр! У мінскім таксі скарыстаную батарэйку прымуць у якасці дадатковай валюты. Новая ініцыятыва экаруху "Мэта-99" накіраваная на бяспечны збор і ўтылізацыю элементаў сілкавання. Праект падтрымаў адзін з найбуйнейшых сталічных перавозчыкаў. Падключыцца да акцыі "Таксі на батарэйках" можна да 3 лютага.

За 2018-ы ў рэспубліцы сабралі каля 190 тон скарыстаных батарэек. Тры гады таму гэтая лічба была амаль у 5 разоў меншая. Кантэйнеры для збору скарыстаных батарэек - у магазінах, адміністрацыйных будынках, на запраўках і ў іншых грамадскіх месцах.