У Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы пасвячалі ў першакурснікі

3 сентября 2018

Да Дня ведаў ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы ва ўрачыстай абстаноўцы пасвячалі ў першакурснікі. Выпускнікі папярэдніх гадоў ўручылі навабранцам першыя ў іх жыцці пагоны - пунсовага колеру. Сваю альма-матар наведаў і міністр абароны Андрэй Раўкоў, каб адкрыць абноўлены вучэбны корпус.

Замест школьнага званка - духавая труба. Пад гукі музычнага аркестра першакурснікі-сувораўцы адпраўляюцца на свой першы ўрок.