У Мінскім раёне за гэты год будзе пабудавана 7 новых дзіцячых садкоў

22 февраля 2020
Гэта дазволіць скараціць для маладых бацькоў чаргу - асабліва ў Бараўлянах і суседніх населеных пунктах. Увогуле, самы востры недахоп дзіцячых садкоў па ўсёй Мінскай вобласці - менавіта ў Бараўлянах. Ужо вядзецца будаўніцтва дашкольнай установы - на вуліцы 40 гадоў Перамогі, на ўскраіне Бараўлян, дзе хутка пачнецца і ўзвядзенне новага мікрараёна. Новы сацыяльны аб'ект - трохпавярховы, з басейнам і гімнастычнай залай, разлічаны на 230 дзяцей. Мінскі раён у цэлым - рэкардсмен у вобласці па тэмпах будаўніцтва як новага жылля, так і розных аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Штогод насельніцтва раёна прырастае да 8 тысяч чалавек.