У Мінскім раёне ў жніўні адкрыюцца дзіцячыя садкі ў Копішчы і Калодзішчах

4 июня 2020
У Мінскім раёне актыўна будуюць установы дашкольнай адукацыі. Так, у жніўні маленькіх наведвальнікаў прымуць адразу два дзіцячыя садкі: у Копішчы і Калодзішчах. Там работы ўжо на фінішы. Завяршаюць аддзелку ўнутры і на фасадзе будынка. Рыхтуюць памяшканні для спартыўных зон і гарадкоў для вывучэння правіл дарожнага руху.

Сёлета толькі ў Мінскім раёне плануюць адкрыць восем дашкольных устаноў. У Ратамцы і Бараўлянах ужо чакаюць наведвальнікаў.