У Мінскім раёне стартавала акцыя "Сто калядных пажаданняў і добрых спраў"

16 декабря 2019
Сто добрых спраў напярэдадні навагодняга свята. Сёння ў Мінскім раёне стартавала абласная дабрачынная моладзевая акцыя "Сто калядных пажаданняў і добрых спраў". У аграгарадку Лясны валанцёры з усіх раёнаў вобласці (а гэта больш за 140 чалавек) упрыгожылі елку сотняй цацак ручной работы з пажаданнямі. А затым усе разам адправіліся выконваць  добрых справы са свайго спісу. Першым пунктам у спісе добрых спраў стала Мінская абласная дзіцячая бальніца. Там валанцёры з салодкімі і мяккімі падарункамі наведалі пацыентаў, якія зараз знаходзяцца ў стацыянары. Сёння валанцёры завіталі яшчэ ў Ждановіцкую школу-інтэрнат і аддзяленне дзённага знаходжання  ў Міханавічах. Заўтра моладзь адправіцца рабіць добрыя справы ў свае раёны. Па ўсёй Мінскай вобласці працаваць будуць амаль 4 тысячы валанцёраў.