У Мінскім раёне здадзены тры інтэрнаты для медыкаў

21 декабря 2019
На тыдні будучым навасёлам ўручылі ключы. Тут будуць жыць урачы і медсёстры абласной бальніцы і РНПЦ анкалогіі. Уласныя квадратныя метры, хоць і часовыя, здымаюць шмат пытанняў, у тым ліку і па замацаванні кадраў у невялікіх гарадах. Паляпшаць бытавыя ўмовы медыцынскіх работнікаў - прамое даручэнне Прэзідэнта. Новыя 10-павярховыя інтэрнаты ў пасёлку Ляскоўка пабудаваны пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы. Яны на 40 працэнтаў скароцяць чаргу медыкаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Ужо на наступны год у Мінскай вобласці запланавана дадатковае фінансаванне на сацыяльныя праекты.

У кожнай сям'і навасёлаў - асобныя ўваходныя дзверы і індывідуальныя лічыльнікі ўліку вады і цяпла. На першым паверсе ёсць і гульнявы пакой для дзяцей. Таксама ў якасці эксперыменту дзве кватэры жыхарам прапанавалі з мэбляй. Калі яшчэ будзе запатрабаванасць, гатовы абставіць і іншыя. Кошт аднапакаёўкі за месяц разам з камуналкай да 70 рублёў, двухпакаёвая - да 80-ці.