У Мінскім раёне самы высокі попыт на загарадную нерухомасць

7 октября 2020
У Мінскім раёне самы высокі попыт на загарадную нерухомасць. За год здзяйсняецца каля 450 здзелак. Далей - Слуцкі, Валожынскі і Барысаўскі раёны. Менш за ўсё здзелак здзяйсняецца ў Гомельскай вобласці, таксама тут адзначаюцца і самыя нізкія цэны на загарадную нерухомасць. 

Адзначым, апошнім часам пры выбары загараднай нерухомасці пакупнікі часцей за ўсё звяртаюць увагу на наяўнасць зблізку лесу і вадаёма.