У Мінскім раёне праходзіць навукова-практычная канферэнцыя беларускіх урачоў

19 июня 2018

Галоўная тэма - метады лячэння і дыягностыка анкалогіі кішачніка. Спецыяльны госць форуму - французскі прафесар Іў Паніс. Ён правёў майстар-клас - аперацыю пры дапамозе міні-інвазіўных тэхналогій. Пасля такога метаду пацыент даволі хутка аднаўляецца. Звычайна са стацыянара яго выпісваюць ужо на трэція суткі.

Аперацыі пры дапамозе міні-інвазіўных тэхналогій праводзяцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў галінах гінекалогіі, уралогіі, на грудной клетцы, кішачніку, страўніку і падстраўнікавай залозе.