У Мінскім раёне ўваходзіны адсвяткавалі адразу 4 дзіцячыя садкі

31 декабря 2020
Яшчэ патрэбны падарунак у Мінскім раёне. Уваходзіны адсвяткавалі адразу 4 дзіцячыя садкі. Адкрыліся яны ў Мачулішчах, Сеніцы, Хацежыне і Міханавічах. Усяго новыя дашкольныя ўстановы прымуць больш за 800 малышоў. Для іх развіцця  прадугледжаны ўсе ўмовы- басейн, трэнажорны і музычны залы, камп'ютарныя класы і тэатральныя студыі. Дарэчы, у густанаселеным  Мінскім раёне найбольшая патрэбнасць у дзіцячых садках. І толькі сёлета  адкрыліся 6 такіх устаноў.

Падарункі ў сферы адукацыі запланаваны і на наступны год. У Мінскай вобласці адкрыюць 3 школы - у Стоўбцах, Смалявічах і Маладзечне. Першых выхаванцаў прымуць і 4 дзіцячыя садкі.