У Мінскім аблвыканкаме падвялі вынікі ў турыстычнай галіне за мінулы год

8 июня 2015

Аздараўленчы турызм як прыярытэт. У аблвыканкаме падвялі вынікі ў турыстычнай галіне за мінулы год. Мінскі і Мядзельскі раёны сталі лідарамі ў гэтай сферы. Толькі ў Нарачанскім краі адпачылі больш за сто тысяч турыстаў, а здраўніцы цэнтральнага рэгіёна зарабілі больш за трыльён рублёў. Гэтага змаглі дасягнуць дзякуючы мадэрнізацыі санаторыяў, гасцініц і баз адпачынку, абнаўленню медабсталявання і ўкараненню новых паслуг.

У Мінскай вобласці знаходзіцца чвэрць усіх турыстычных аб’ектаў нашай краіны. За мінулы год у санаторыях і гасцініцах рэгіёна адпачыла і каля 40% турыстаў з-за мяжы.