прамыя тэлефонныя лініі Пройдуць у Мінскім гарадскім і абласных выканаўчых камітэтах

4 марта 2016

Ад недахопу парковачных месцаў да будаўніцтва жылля. Вырашыць пытанне па званку змогуць жыхары сталічнага рэгіёна. Пятага сакавіка працягнуць працу прамыя тэлефонныя лініі. Пройдуць яны ў Мінскім гарадскім і абласных выканаўчых камітэтах.

У мэрыі на сувязь выйдзе старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Васіль Панасюк. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з дзевяці да дванаццаці гадзін, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў вобласці выслухае кіраўнік спраў Іван Маркевіч. Задаць пытанне можна да паўдня. Прамыя тэлефонныя лініі дапамагаюць грамадзянам аператыўна вырашыць асабістыя праблемы – ад капрамонту да добраўпарадкавання. Звярнуцца да кіраўніцтва Мінска і вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.