У мінскім мабільным музеі акіянаграфіі чакаюць нараджэння трох акулянят

23 октября 2018

Яны прыбылі з Калінінграда ў спецыяльным інкубатары. Зараз акулы-кошкі знаходзяцца ў вандроўным прычэпе на калёсах - так выглядае музей, які можна наведаць у Батанічным садзе. Спецыялісты пільна сочаць за акулянятамі і падтрымліваюць аптымальную для развіцця тэмпературу вады.

Спецыялісты прагназуюць нараджэнне першага акуляняці з дня на дзень. Новыя жыхары застануцца ў музеі. Для іх падрыхтавалі вялікі акварыум.