У Мінскім гарадскім тэхнапарку - новыя ўмовы для развіцця бізнесу

26 января 2022

Новыя ўмовы для развіцця бізнесу і падтрымка стартапаў. На тэрыторыі Мінскага гарадскога тэхнапарка сёння адкрылі пасля рэканструкцыі новы будынак для працы прадпрыемстваў-рэзідэнтаў. Тут ужо асвоіліся вытворцы вузлоў для высокадакладных станкоў, а таксама кампаніі, якія спецыялізуюцца на распрацоўках у сферы IT.  

Сёння гарадскі кластар для развіцця бізнесу функцыянуе на 100 працэнтаў і гатовы прымаць новых рэзідэнтаў. Тут ужо размяшчаюцца 45 кампаній. Пры гэтым попыт расце. У планах размясціць на пляцоўцы яшчэ 60 прадпрыемстваў.