У Мінскім палацы дзяцей і моладзі пачалася падрыхтоўка да навагодняга маладзёжнага балю

27 ноября 2019
Пад гукі паланэза і вальса. У Мінскім палацы дзяцей і моладзі пачалася падрыхтоўка да навагодняга маладзёжнага балю, які пройдзе ў сталіцы 21 снежня. Школьнікі і студэнты ўжо  адточваюць  класічныя па. Закружыцца ў вальсе запрасілі 200 юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спорце і творчасці.

Удзельнікам балю давядзецца  вытрымаць  строгі  дрэс-код: вячэрнія сукенкі і  смокінгі. Святочны ўбор рыхтуе і сам палац. Танцавальную залу  афармляюць  у навагоднім стылі.