Анамальна цёплы студзень сваволіць і ў Мінскім батанічным садзе. Плюсавыя тэмпературы абудзілі кветкі і дрэвы. Зацвілі пралескі і прымулы, завязаліся ў бутоны вясеннікі і паказаліся з зямлі цюльпаны. Гэтыя расліны ўстойлівыя да маразоў, таму калі яны і надыдуць, кветкі не вымерзнуць. А вось для бэзу такія перапады тэмпературы небяспечныя. Калі сфарміраваныя бутоны прыхопіць мароз, у маі цвіцення можна не чакаць.
Галіна Бародзіч, навуковы супрацоўнік Мінскага батанічнага сада НАН Беларусі: "Такое працяглае цяпло спрыяе таму, што першацветы пачынаюць вегетаваць і пачынаюць адразу цвісці. Зацвілі галантусы, вясеннік. Калі з'яўляецца сонейка, яны нават раскрываюць свае кветачкі".
Дарэчы, і апошнія тыдні студзеня сустрэнуць жыхароў сталіцы і вобласці цёплым надвор'ем. Слупок тэрмометра паднімецца да плюс чатырох днём, а вось ноччу каля двух градусаў марозу. Прагназуецца пераменная воблачнасць і снег з дажджом.
У Мінскім батанічным садзе зацвілі пралескі і прымулы
20 января 2020













