У Мінскім архітэктурна-будаўнічым каледжы прайшоў міжнародны конкурс "Макабілдар-2019"

18 марта 2019

Вежы з макароны вышынёй пяць метраў! У Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы прайшоў міжнародны конкурс "Макабілдар-2019". Навучэнцы  каледжа  і студэнты Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з некалькіх упаковак спагеці і пластыліну стваралі архітэктурныя шэдэўры. Ацэньвалі работы ў розных намінацыях, сярод якіх самая высокая, самая вытанчаная або самая Пізанская вежа.

"Макабілдар" праводзіцца ў Мінску пяты раз. Сёлета творчасць канкурсантаў ацэньвалі прадстаўнікі Архітэктурна-будаўнічага каледжа Санкт-Пецярбурга.