У мінскіх ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах адкрыліся дадатковыя пункты вакцынацыі супраць COVID-19

2 сентября 2021

Прышчапляюць медыкі 33-й гарадской паліклінікі. Толькі на базе філіяла ў дзень вакцынуюць да паўсотні чалавек. Працэдура бясплатная і добраахвотная. Адзінае патрабаванне, каб пацыент дасягнуў 18-гадовага ўзросту. Пры неабходнасці магчымы выезд у саму ВНУ - для гэтага сфарміраваныя спецыяльныя брыгады. 

Працягваецца і вакцынацыя насельніцтва. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, першую дозу атрымалі больш як 1 млн 660 беларусаў, а поўны прывівачны курс прайшлі каля 1 млн 370 чалавек.