У мінскіх школах сёння празвініць апошні званок

29 мая 2019

Літаральна праз тры гадзіны  ў мінскіх школах  празвініць апошні званок. На ўрачыстыя лінейкі прыйдуць  больш як  26 тысяч навучэнцаў 9-х і 11-х класаў. А ў другой палове дня  для выпускнікоў арганізуюць канцэртныя і забаўныя праграмы. Асобныя групы  юнакоў і дзяўчат адправяцца на экскурсіі. Адзначым, па краіне  апошні званок празвініць заўтра. Тады ж у моладзевай сталіцы Беларусі -  Оршы - пройдзе рэспубліканскае свята. Запрошаны 1 700 выпускнікоў 11-х класаў. Гэта залатыя медалісты, пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў. Нагадаем, у гэтыя дні  па краіне ўведзены абмежаванні на продаж алкаголю.