У Мінску заўтра пачнуцца навагоднія гулянні

24 декабря 2013

Улады горада запланавалі яркія канцэртныя праграмы, спектаклі, казкі і кірмашы. Адкрые праграму шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак заўтра ля галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы. Узначаліць казачны парад сімвал чэмпіянату свету па хакеі зубр Волат. Скончыцца шэсце ля Палаца спорту тэатралізаваным паказам. Галоўны Дзед Мароз абвесціць аб пачатку святкавання Новага года.


27 снежня - у гэту пятніцу - запаліць свае агні галоўная ёлка Беларусі. У Палацы Рэспублікі на навагодняе свята збяруцца больш чым паўтары тысячы дзяцей. Плануецца прыезд беларускіх школьнікаў з Вільнюса і Рыгі.


У Белдзяржцырку 30 снежня пройдзе дабрачыннае свята Навагодняе чараўніцтва на лёдзе. Дзяцей чакаюць салодкія падарункі, аформленыя ў стылі чэмпіянату свету па хакеі.


Пляцоўка ля Палаца спорту стане цэнтрам святочных мерапрыемстваў у навагоднюю ноч. Мінчан парадуе яркая канцэртная праграма з удзелам папулярных эстрадных выканаўцаў. Кульмінацыяй свята традыцыйна стане феерверк ля стэлы Мінск - горад-герой 1 студзеня ў гадзіну ночы!