Падзея, якой чакалі цэлы год: папулярны вакальны праект X-Factor Belarus - у Мінску і падводзіць вынікі першага дня жывых праслухоўванняў.
Прайсці творчы іспыт у сталіцы пажадалі амаль паўтары тысячы чалавек розных узростаў, прафесій і музычных пераваг. З-за вялікай колькасці заявак сталічны перадкастынг ператварылі ў сапраўдны 9-дзённы марафон. Сёння патэнцыяльных удзельнікаў праекта ацэньвалі салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраваннем Міхаіла Фінберга: Наталля Тамела, Руслан Мусвідас і Галіна Наўроцкая. Прэтэндэнты на ўдзел у праекце выконваюць кампазіцыі як на рускай і беларускай, так і на замежных мовах без музычнага суправаджэння.
І пакуль ішлі праслухоўванні першага дня, падпісчыкі акаўнта X-Factor Belarus у "Інстаграм" думалі, хто ж стане настаўнікамі праекта. Імёны траіх ужо вядомыя: гэта музычны крытык, журналіст, тэле- і радыёвядучы Сяргей Саседаў, спявак Руслан Аляхно і рэпер Сярога - Сяргей Пархоменка.
Хто яшчэ стане зорным коўчам, даведаемся зусім хутка - меней чым гадзіна застаецца да аб'яўлення імя яшчэ аднаго настаўніка шоу. Сочыце за абнаўленнямі стужкі ў Інстаграм-акаўнце X-Factor Belarus, а таксама на афіцыйным Тэлеграм-канале ATN NEWS. Рэзюмэ першага дня праслухоўванняў у Мінску, а таксама эксклюзіўныя інтэрв'ю трэнераў - сёння ўвечар у "Панараме".













