У Мінску завяршыўся II З'езд навукоўцаў Беларусі

13 декабря 2017

Удзел у форуме прыняў Кіраўнік дзяржавы. Разам з Прэзідэнтам дэлегаты абмеркавалі прыярытэты доўгатэрміновага развіцця. Безумоўна, гаварылі і аб праблемах. Нямала дыскусій было прысвечана цяжкасцям укаранення навуковых распрацовак, як пазбегнуць уцечкі кадраў. Інтэлектуальную эліту Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на вырашэнне актуальных праблем у АПК, мадэрнізацыі кампаній і іншых сферах эканомікі. Аляксандр Лукашэнка запэўніў: канструктыўныя ініцыятывы і прарыўныя ідэі навукоўцаў дзяржава заўсёды падтрымае.

Мноства абмеркаванняў было засяроджана вакол ключавога дакумента форуму – праекта стратэгіі "Навука і тэхналогіі". У ім вызначана будучая мадэль краіны - "Беларусь інтэлектуальная". Яе ключавыя кампаненты: лічбавая эканоміка і стварэнне IT-краіны.