У Мінску завяршылася пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне

5 декабря 2017

Удзельнікі дамовілася размініраваць усе пункты пропуску на лініі судакранання да 20 снежня. Аб гэтым па выніках пасяджэння паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік. Нагадаем, паводле звестак ААН, Украіна займае першае месца ў свеце па колькасці загінуўшых з-за выбухаў мін. Таксама ўдзельнікі пацвердзілі сёння гатоўнасць бакоў да абмену палоннымі на аснове зацверджаных раней спісаў. Абмен павінен адбыцца да навагодніх святаў.