У Мінску завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

18 января 2018

Сёння ў Мінску завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

У выніку з 345 прэтэндэнтаў у выбарчую гонку афіцыйна ўключылі 247. 6 з іх самастойна прынялі рашэнне пакінуць выбарчую кампанію. Яшчэ 98 чалавек не дапусцілі з-за розных парушэнняў - няправільнае запаўненне падпісных лістоў і недакладныя звесткі ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці. Як адзначылі ў гарадской камісіі па выбарах, на гэты раз большую актыўнасць праявіла моладзь.

Пасля атрымання кандыдацкіх пасведчанняў прэтэндэнты на дэпутацкія крэслы пачынаюць перадвыбарную агітацыю. Нагадаем, выбары ў мясцовыя Саветы адбудуцца 18 лютага. Аддаць свой голас датэрмінова можна з 13 лютага.