У Мінску завяршылася работа па стварэнні муралаў

16 декабря 2019
Сезон стварэння манументальных фрэсак завяршыўся ў сталіцы. Адной з апошніх работ  стаў трыпціх на вуліцы Прытыцкага. Гэты праект  аб'яднаў  тры  муралы  сербскага, беларускага і іспанскага мастакоў. Работы выкананы ў тэхніцы фотарэалізму: усе вобразы на муралах - гэта рэальныя жыхары сталіцы. Нядаўна апошнія штрыхі нанеслі на цэнтральнае насценнае палатно. Дарэчы, каб скончыць працу, спатрэбілася каля 170 літраў фарбы.

Мурал, які ўваходзіць у трыпціх,  прызналі лепшым у свеце. Такі статус яму надала міжнародная платформа Street Art Cities. Усяго для конкурса адабралі 16 работ, выкананых па ўсім свеце  сёлета ў лістападзе. Сярод фіналістаў былі работы з Іспаніі, Украіны, Чылі. Але больш за палову ўдзельнікаў апытання прагаласавала за мінскі мурал.