У Мінску завяршылася праца "Кастрычніцкага" эканамічнага форуму

3 ноября 2017

Сёння яго ўдзельнікі гаварылі аб пытаннях адукацыі і права. Так у развіцці базавай сярэдняй адукацыі Беларусь арыентуецца на фінскі досвед - гэта адна з лепшых мадэляў свету. Паводле слоў парламентарыя Ігара Марзалюка, Міністэрства адукацыі падрыхтавала нарматыўна-прававы акт па гімназіях. Канчатковае рашэнне, як будуць залічаць у пятыя класы гімназій, будзе прынята да канца лістапада.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Гімназія застанецца гімназіяй. Праграма не будзе спрошчаная. Колькасць гадзін застанецца ранейшай. Аднак не ўсім школам, а тым, хто жадае і зможа, будуць адкрытыя дадатковыя класы гімназіі, прычым з 5 класа. Усе кропкі над i расставяць да канца месяца. Ёсць шмат падыходаў, галоўны - не будзе іспытаў".

Пры гэтым дэпутат падкрэсліў, што гімназіі не прыраўняюць да звычайных школ. У цэлым жа для ўкаранення змяненняў у сістэме базавай сярэдняй адукацыі прадугледжаны пераходны перыяд да 2020 года.