Міжземнаморская дыета, якая была высока адзначана сусветнай арганізацыяй ЮНЕСКА, была прадстаўлена спецыялістамі галіны з розных рэгіёнаў Італіі. У рамках Тыдня прайшлі вечары, прысвечаныя піцы з удзелам вядомых італьянскіх піцаёла. А таксама сустрэчы і майстар-класы з удзелам вядомых павароў. Заключны вечар быў прысвечаны кампазітару Расіні, які быў вядомым гурманам. Яго музычныя творы гучалі у выкананні студэнтаў Беларускай акадэміі музыкі.
У Мінску таксама праходзілі і адукацыйныя мерапрыемствы, у iх удзельнічалі навучэнцы італьянскіх каледжаў гасцінічнага бізнеса, якiя сумесна з беларусамі гатавалі меню, прысвечанае Расіні.













