У Мінску завершана рэстаўрацыя іконы святога Мікалая XVIII стагоддзя

11 мая 2017

Год таму святыня была перададзена духавенствам Музею старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук. Дагэтуль рэліквія знаходзілася ў драўлянай царкве вёскі Рубель Столінскага раёна. Храм быў сур’ёзна пашкоджаны ўдарам маланкі, які пацягнуў за сабой пажар. У дрэнным стане быў і сам абраз. З мэтай выратавання ён быў накіраваны рэстаўратарам у сталіцу.

Мікалай Мельнікаў, навуковы супрацоўнік Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі: "Гэты абраз адносіцца да так званай столінскай школы абразоў, якую вылучаюць нашы мастацтвазнаўцы. Вылучаецца графічнасцю, лакальнай колеравай гамай, колеравай мажорнасцю. І таксама, што характэрна для ўсіх беларускіх абразоў 17-18 стагоддзя, - гэта наяўнасць такога разнога фону на полі абраза".

Наша здымачная група першай убачыла адноўленую святыню. Шырокай публіцы яна будзе прадэманстраваная толькі восенню на выставе адрэстаўраваных ікон. Пасля зойме месца ў пастаяннай экспазіцыі Музея старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук.