У Мінску завяршаецца будаўніцтва першых станцый трэцяй лініі метро

14 мая 2020
На аб'ектах - фінальныя работы. У Мінску завяршаецца будаўніцтва першых станцый трэцяй лініі метро. На "Кавальскай Слабадзе" ужо займаюцца мастацкім афармленнем. Падключаюць светлавыя прыборы, сістэму відэаназірання. На платформе сёння прысутнічаюць і архітэктары, каб унесці апошнія карэкціроўкі ў інтэр'ерныя задумкі. Кардынальнае адрозненне новых станцый - ахоўныя экраны, якія будуць сінхронна адкрывацца падчас прыбыцця цягніка.

Яшчэ адна навінка сталічнай падземкі - травалатары

Гарызантальныя рухомыя лесвіцы ўжо зманціраваны на "Вакзальнай". Яны будуць у двух пераходах, якія злучаюць зялёную ветку з "Плошчай Незалежнасці".
На станцыі "Юбілейная" - аддзелачныя работы. Сцены будуць чырвонага колеру, а падвясная столь у белых адценнях. Тут таксама ўсталююць травалатары, праз якія можна будзе трапіць на "Фрунзенскую".