У Мінску завяршаецца сезон дробнарознічнага гандлю плодаагародніннай прадукцыяй

1 декабря 2013
Ужо сёння латкі з гароднінай і садавінай знікнуць з вуліц да вясны. А 16 снежня магазіны пяройдуць на падоўжаны рэжым. Многія прадуктовыя не будуць закрывацца раней за 22 гадзіны. Што ж да святочных дзён - 25 і 31 снежня, а таксама 7 студзеня, магазіны будуць працаваць па графіку працоўнага дня. У першы дзень новага года па прадукты ў магазіны можна адправіцца з 10 да 18 гадзін, ва ўсіх астатніх 1 студзеня - выхадны.