11 сентября 2018

Да касмічных навін. 17 краін на адной арбіце, імя якой Нацыянальная акадэмія навук. У гэтыя хвіліны ў Мінску завяршаецца чарговая тэхнічная сесія Міжнароднага касмічнага кангрэса. Другі дзень прысвечаны асваенню космасу ў будучыні. Напрыклад, Кітай выступае за стварэнне на базе ўласнай станцыі інкубатара для касмічных эксперыментаў, а амерыканцы і зусім у найбліжэйшай будучыні анансуюць касмічны турызм, напрыклад, на Марс за 15 хвілін палёту.

Тоні Антанелі, астранаўт (ЗША):

"Я быў пілотам касмічнага карабля, двойчы лятаў у космас. І шмат чуў пра касманаўтаў, якія родам з Беларусі. Але мне асабліва прыемна, што беларусы прымалі ўдзел у распрацоўцы сэнсарных сістэм беспілотных зондавых апаратаў".

Праца касмічнага форуму - гэта не толькі сустрэчы і пасяджэнні. Сёння раніцай касманаўты ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да манумента на плошчы Перамогі.