З панядзелка пасля 23 гадзін забароняць продаж алкаголю і ў беларускай сталіцы. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам. Рашэнне распаўсюджваецца ў тым ліку на слабаалкагольныя напоі. Забарона прадоўжыцца год. У якасці прычыны пазначаецца правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця. У начны час купіць такую прадукцыю можна будзе толькі ў рэстаранах, барах і кафэ.
У Мінску забароняць продаж алкаголю пасля 23 гадзін
28 сентября 2018













