Навагодні феерверк асветліць неба над сталіцай ў 1 гадзіну 30 хвілін - у ноч на 1 студзеня. Маляўнічы фантан святла і гука стане кульмінацыяй святочнай праграмы «З Новым годам, сталіца!». Галоўнай пляцоўкай для ўрачыстасці стане тэрыторыя ля Палаца спорту. Музыканты і артысты будуць сустракаць гасцей 31 снежня ў 23 гадзіны. Тут жа развернецца багаты кірмаш з гарбатай, кавай і стравамі нацыянальнай кухні. Дарэчы, сёлета ў Мінску да навагодніх свят запланавана больш за 100 мерапрыемстваў. Бадай, самым маляўнічым стане тэатралізаванае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак 24 снежня. Ад праспекта Незалежнасці да плошчы Свабоды пройдуць больш за 3 сотні казачных персанажаў. Апагеем свята стане светлавое піратэхнічнае шоу. Сёлета ў сталіцы адкрыецца і імправізаваная рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Паселіцца галоўны навагодні чараўнік у гарадской ратушы. З 24 снежня па 5 студзеня ён асабіста будзе сустракаць дзяцей.
У Мінску запланавана больш за 100 мерапрыемстваў да навагодніх свят
6 декабря 2016













