У Мінску залажылі капсулу з фрагментамі абшыўкі атамнага крэйсера Курск

12 августа 2013

Яны жылі, змагаліся і памёрлі пад вадой. У сталічным храме Усіх Святых у памяць аб беларускіх мараках-падводніках сёння залажылі капсулу з фрагментамі абшыўкі атамнага крэйсера Курск. На борце падлодкі былі 3 беларусы. Паніхіда ў храме сёння гучала ў памяць аб усіх беларускіх падводніках, загінуўшых у дваццатым стагоддзі. Паводле самых сціплых падлікаў, гэта больш як трыста гераічных імёнаў.


Нагадаем, роўна 13 гадоў таму 12 жніўня ў Баранцавым моры затанула падлодка Курск. Прычынай трагедыі стала тарпеда, якая ўзарвалася на борце крэйсера. Увесь экіпаж - 118 чалавек - загінулі.