У Мінску закрылі сезон атракцыёнаў

11 октября 2016

Зараз вядзецца іх падрыхтоўка да зімы. Спецыялісты дэманціруюць абсталяванне, здымаюць сядзенні. Выкарыстоўваць такія механізмы падчас нізкіх тэмператур забараняецца. Да вясны адключылі і сталічныя фантаны. На некаторых з іх ужо зрабілі касметычны рамонт, замянілі неабходнае абсталяванне і прывялі ў парадак скульптурныя кампазіцыі. У парках адпачынку ад лісця ачышчаюць газоны, дрэвы ўздоўж дарог накрываюць спанбондам, а кветкі ўцяпляюць елачнымі лапкамі.