У Мінску зафіксаваны выпадак адру ў дзіцяці

24 апреля 2018

Малышу не зрабілі прышчэпку, бо бацькі адмовіліся ад вакцынацыі. Зараз медыкі праводзяць поўны комплекс санітарных мер. Заражэнне адбылося падчас паездкі ў Егіпет і Украіну. Паміж тым у Еўропе працягваецца ўспышка адру. Максімальная колькасць выпадкаў заражэння - у Сербіі, Грэцыі, Румыніі, Францыі і Італіі. Адна з самых буйных успышак зафіксаваная і ва Украіне. Больш за 80 працэнтаў хворых не былі прышчэпленыя.