У Мінску больш за 180 аўтобусаў будуць перавазіць спартсменаў і балельшчыкаў Еўрапейскіх гульняў

22 марта 2018

Больш за 180 аўтобусаў будуць задзейнічаныя для перавозкі спартсменаў, трэнераў, суддзяў і балельшчыкаў Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Гэта будзе транспарт павышанай камфортнасці і ўмяшчальнасці. Адпаведнае пагадненне сёння падпісалі кіраўнікі дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў і прадпрыемства «Мінсктранс». Для руху такіх аўтобусаў арганізуюць выдзеленыя дарожныя палосы.

Гэтыя аўтобусы ўжо з'яўляюцца на вуліцах сталіцы. Маршрут нумар сто плануецца падоўжыць да мікрараёна Уручча, дзе знаходзіцца спартыўны комплекс і новы цір.