У Мінску затрымалі злачынную групу тэлефонных аферыстаў

7 апреля 2022

Цынічныя інсцэніроўкі прынеслі больш як 190 тысяч прыбытку менш чым за тры тыдні. У сталіцы затрымалі злачынную групу тэлефонных аферыстаў. Устаноўлена, што падазроныя (а іх 6 чалавек, сярод іх у тым ліку грамадзянка Расіі) дзейнічалі па ўсёй Беларусі. 

Падрабязнасці серыі махлярстваў з тэлефанаваннямі ў Мінску  распавялі сёння на брыфінгу следчыя разам з супрацоўнікамі міліцыі. "Блізкі чалавек трапіў у аварыю, зараз у бальніцы, тэрмінова патрэбны грошы", - з такімі заявамі зламыснікі сталі тэлефанаваць пажылым людзям з канца сакавіка. Ашуканская схема не новая, але ўжо паспела пакінуць некаторых пенсіянераў без буйных зберажэнняў. Тэму працягне Вікторыя Радзевіч.