У Мінску за два дні галалёдныя траўмы атрымалі больш за 150 чалавек
6 декабря 2018
У бальніцу хуткай дапамогі толькі за мінулыя суткі
паступілі 120 пацярпелых ад галалёдзіцы. У асноўным з расцяжэннямі
звязак, пераломамі ног і рук. Рост траўматызму медыкі тлумачаць тым, што людзі
яшчэ не адаптаваліся да змены надвор'я. У гэтыя дні варта быць асабліва
ўважлівымі, пазбавіцца ад спешкі і выбіраць зручны абутак. Надвор'е не зменіцца
і ў выхадныя. У суботу і нядзелю каля
нуля, туман і галалёдзіца.













