Гісторыя пачалася ў канцы 2018 года. Кіраўнік выкарыстаў кліентаў для сваіх інтарэсаў, стварыўшы, па сутнасці, фінансавую піраміду. Браў новыя заказы, каб пагасіць старыя. У 2019-м праваахоўнікі адмовіліся ўзбуджаць крымінальную справу. Але калі колькасць пацярпелых перавысіла 2 дзясяткі, умяшаліся і следчыя. Агульная шкода склала больш як 60 тысяч рублёў.
Маргарыта Курыловіч, дзяржаўны абвінаваўца: "Прысудам суда Цэнтральнага раёна Мінска Булда Дзмітрый прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману ў асабліва буйным памеры і на падставе ч. 4 арт. 209 КК РБ, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 250 базавых велічынь. Булда Уладзіслаў Віктаравіч з'яўляецца дырэктарам "Капітан-Тур", якая аказвае турыстычныя паслугі. Ён як дырэктар арганізацыі прымаў грашовыя сродкі ад набытчыкаў тураў, прымаў на сябе абавязацельствы па арганізацыі турыстычных паездак, разам з тым, грашовымі сродкамі завалодваў і распараджаўся імі па ўласным меркаванні, і прынятыя абавязацельствы не выконваў".
Экс-дырэктару таксама прыйдзецца пакрыць матэрыяльную і маральную шкоду. Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў. У бакоў ёсць час, каб яго абскардзіць.













