У Мінску выбралі прадстаўнікоў на рэспубліканскі конкурс "Энергамарафон"

26 января 2016

Дарэчы, да эканомнага выкарыстання рэсурсаў заахвочваюць і моладзь. Так, сёння ў сталіцы выбіралі самых беражлівых вучняў, якія будуць прадстаўляць Мінск на рэспубліканскім конкурсе «Энергамарафон». Прадстаўнікоў больш чым з паўсотні школ ацэньвалі ў розных намінацыях. Сярод іх мастацкая праца - плакат, малюнак або відэаролік, які б заахвочваў людзей да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, а таксама практычны праект. Не забруджваць навакольнае асяроддзе, берагчы ваду і электраэнергію моладзь заахвочвала са сцэны праз харэаграфічныя, тэатралізаваныя і музычныя нумары.

Каб прыцягнуць увагу аднагодкаў да надзённай тэмы, каманды нават вандравалі па будучыні. А вось вучні 137-й школы імя Пятра Міронавіча Машэрава адправяцца ў сакавіку ў Гомель, дзе прадставяць Мінск і будуць змагацца за перамогу ў «Энергамарафоне» ўжо на рэспубліканскім узроўні.