У Мінску выбралі лепшую шматдзетную сям'ю

18 мая 2019

Дзевяць каманд - па адной з кожнага раёна сталіцы - дэманструюць творчыя здольнасці, расказваюць гісторыю свайго роду, прэзентуюць агульныя хобі і дабрачынныя  праекты. У самай вялікай камандзе  восем дзяцей. Спаборніцтва прысвяцілі Міжнароднаму дню сям'і. Яго адзначаюць 15 мая. Лепшая каманда прадставіць Мінск на рэспубліканскім конкурсе, які пройдзе восенню.