У Мінску выбралі лепшых фларыстаў сярод юніёраў

4 октября 2019

Яны ствараюць з кветак і раслін цэлыя карціны. У Мінску выбралі лепшых фларыстаў сярод юніёраў. Школьнікі з розных куткоў краіны сталі ўдзельнікамі другога рэспубліканскага чэмпіянату. У майстроў было некалькі творчых заданняў: восеньскі букет, кветкавы арт-аб'ект і кампазіцыя-сюрпрыз. Ацэньваўся таксама час, патрачаны на  работу. Акрамя таго, толькі ў момант спаборніцтваў юныя фларысты  даведаліся, з чаго будуць складаць букет. 

Лепшыя работы паказалі на выставе ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.