У Мінску выбралі лепшыя навучальныя ўстановы

22 мая 2018

Да прафесійнага спаборніцтва канкурсанты прадставілі прома-ролікі і творчыя праекты. Лепшымі па выніках такога адукацыйнага турніру сталі 4-я сярэдняя школа, адна з найстарэйшых у сталіцы, і 13-я сталічная гімназія, а таксама дзіцячы садок № 239. Калектывы атрымалі ганаровыя дыпломы і грашовыя сертыфікаты для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. Падзякі і спецыяльныя дыпломы ўручылі таксама фіналістам конкурсу за інавацыйны падыход да навучальнага працэсу.

Лепшыя навучальныя ўстановы выбіраюць у сталіцы раз у тры гады. Сёлета за тытул пераможцы спаборнічалі 25 дзіцячых садкоў, гімназій і школ.