У Мінску выбралі лепшага самелье гарбаты

20 марта 2017

Удзельнікі чэмпіянату паказалі, як правільна заварваць і падаваць напой. Асаблівых навыкаў патрабуе і так званая міксакалогія - гэта змешванне розных відаў гарбаты: ад белай да пуэру. Двухдзённы фэст аб'яднаў прафесійных майстроў і аматараў гарачага напою. А для наведвальнікаў правялі дэгустацыі і майстар-класы.

У Мінску гарбатны чэмпіянат ладзяць ужо трэці год. Ён аб'ядноўвае самелье з 20-ці краін - Латвіі, Грузіі, Турцыі, Украіны і іншых.