На працягу трох месяцаў сорак вучняў Мінскай вобласці займаліся адразу па дзвюх вучэбных праграмах: акрамя асноўных заняткаў у школе, яны вялі навуковыя даследаванні. У выніку плённай працы з бізнес-экспертамі, маладымі навукоўцамі, педагогамі школьнікі распрацавалі дваццаць адзін аўтарскі праект. Вынаходнікі даследавалі ўздзеянне наначасціц на чалавека, стварылі фільтр для вады з пяску і распрацавалі дэтэктар электрамагнітнага выпраменьвання.
Кірыл Савіцкі, удзельнік конкурсу «Лідар года - 2016», вучань Красненскай школы Маладзечанскага раёна: "У нас атрымаўся прыбор, які вымярае ўзровень ЗВЧ-выпраменьвання, ён дапаможа вызначыцца з камфортным узроўнем працы: дзе будзе ўзровень выпраменьвання меншы, там будзе больш камфортна".
Уладзімір Казбанаў, старшыня Цэнтра моладзевых інавацый: "Хлопцы і дзяўчаты наведваюць навуковыя лабараторыі НАН, сустракаюцца з прадстаўнікамі Парка высокіх тэхналогій, тэхнапарка, ствараюць новае абсталяванне, праводзяць эксперыменты ў навуковых лабараторыях".
Адукацыйны праект рэалізоўваецца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН і Еўрасаюза. Галоўным вынікам пятай "Навуковай школы" стане стварэнне Цэнтра моладзевых інавацый у Радашковічах.













