У Мінску выберуць лепшую клумбу

22 августа 2014
Гарадскі конкурс Ветэранскі кветнік прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі і прымеркаваны да Дня горада. Журы аб'язджае лепшыя кветнікі. Па
выніках іх аглядаў сярод 12 намінантаў выберуць пераможца.

Першы этап конкурсу адбыўся ў ліпені.Тады лепшыя кветнікі выбіралі ў раёнах, каб прадставіць на гарадскім этапе.

Віктар Кастко, першы намеснік старшыні савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны: Першы крытэрый - гэта вонкавы выгляд кветніка. Другое - разнастайнасць кветкавая, трэцяе - выкарыстанне малых архітэктурных форм, чацвёртае - заніраванне тэрыторыі, пятае - прадстаўленне, удзел ветэранаў гэтай тэрыторыі.

Вынікі конкурсу падвядуць 28 жніўня ў Палацы ветэранаў. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы, а пераможцы - каштоўныя падарункі. Дарэчы, выбраць лепшы кветнік плануюць і ў наступным годзе.