У Мінску ўводзіцца часовае абмежаванне руху ў сувязі з правядзеннем спартыўных спаборніцтваў

18 июня 2019

Да ўвагі вадзіцеляў! Часовае абмежаванне руху ўсіх відаў транспарту ўводзіцца ў сталіцы ў сувязі з правядзеннем спартыўных спаборніцтваў.

Так, да 2 ліпеня немагчыма будзе праехаць на ўчастку вуліцы Чурлёніса ад праспекта Дзяржынскага да Каралінскага праезду. І ў гэты ж перыяд абмежаваны доступ для аўтамабіляў па вуліцы Гарадскі Вал  на ўчастку ад вуліцы Нямігі да праспекта Незалежнасці. Акрамя таго, ДАІ нагадвае:  22 і 23 чэрвеня пройдуць групавыя велагонкі. Таму з 9 раніцы і да 17  гадзін рух перакрыюць у раёне вуліц паміж плошчамі Кастрычніцкай і Перамогі, а таксама па вуліцах Першамайскай, Леніна і Трасцянецкай.