Рэпартаж з юбілейнага конкурсу Улады Карніцкай.
Радзіма Марка Шагала, цэрквы XII стагоддзя, самая вялікая плошча Перамогі ў Еўропе. Усё гэта даволі вядомыя славутасці сучаснага Віцебска.
За распрацоўку новых экскурсійных маршрутаў, за крэатыўную падачу сухіх гістарычных фактаў учора Алена Паднябеснава стала экскурсаводам года і атрымала турыстычны Оскар - так у колах спецыялістаў завуць статуэтку конкурсу Пазнай Беларусь.
Лепшы аб'ект аграэкатурызму, За развіццё ўязнога і выязнога турызму, Лепшы інтэрнэт-праект турыстычнай індустрыі - сёлета журы конкурсу ацэньвала ўдзельнікаў па 8 намінацыях.
Самая, можна сказаць, народная намінацыя конкурсу - Я пазнаю Беларусь. Даслаць сваю заяўку для ўдзелу менавіта ў ёй маглі не толькі спецыялісты турыстычнага бізнесу, але і фатографы-аматары. Спецыяльны прыз для пераможца - тур па славутасцях Магілёва.
Менавіта гэтая намінацыя і выклікала найбольшую цікавасць сёлета. Арганізатары прапанавалі турыстам наведаць амаль 600 турыстычных аб'ектаў Беларусі і сфатаграфавацца на іх фоне. Напрыклад, Канстанцін Люковіч даслаў больш за 250 такіх фота. І ўсе з сямейнага водпуску. Усяго ж за званне лепшага ў турбізнесе сёлета змагалася больш як сотня ўдзельнікаў.
Нагадаем, 2013-ы - Год зялёнага турызму. Таму ўвагу журы конкурсу, падкрэсліваюць у мінспорту і турызму, звяртала менавіта на працу спецыялістаў у гэтай галіне. Наступны год пройдзе пад знакам спартыўнага турызму. А значыць, сцвярджаюць у ведамстве, і конкурс Пазнай Беларусь у 2014 стане спартыўным.
У Мінску ўручылі турыстычны Оскар
1 ноября 2013
Штогадовую прэмію ад Міністэрства спорту і турызму пад назвай Пазнай Беларусь атрымалі лепшыя працаўнікі і кампаніі, якія змаглі прыцягнуць больш увагі замежнікаў да нашай краіны.














