Лепшых з лепшых у сваёй справе ўшаноўвалі напярэдадні ў Мінску. Прэмія "Лідар года" пяты раз аб'яднала прыватныя і дзяржкампаніі, а таксама прадпрымальнікаў з усёй краіны. Адзначылі 35 лаўрэатаў. Пры выбары пераможцаў журы ацэньвала фінансавыя паказчыкі, долю экспарту і сацыяльную арыентаванасць бізнесу.
Дарэчы, юбілейную прэмію прысвяцілі памяці Уладзіміра Карагіна. Ён узначальваў Рэспубліканскую канфедэрацыю прадпрымальніцтва 13 гадоў.













